Ку́чына (, ) — былая вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіла ў склад Коханаўскага сельсавета.
Гісторыя Згадваецца ў 1674 годзе як вёска Кучын у складзе маёнтка Жураўлі ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 6, с. 234зв..
Да 15 кастрычніка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Пярэвалачненскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31..
Скасавана 28 снежня 2022 годаРешение Толочинского районного Совета депутатов от 28 декабря 2022 г. № 220 Об упразднении сельских населенных пунктов Толочинского района Витебской области.
Крыніцы
Спасылкі