Бу́тары (, ) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосаўскага сельсавета.
Да 17 жніўня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Валосаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989)., да 18 сакавіка 1963 года — у склад Плоскаўскага сельсавета, да 7 чэрвеня 1966 года — у склад Навасельскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142)..
Цікавы факт Фіксавалася старое літоўскае прозвішча Бутар, з-пад Івянца было Бутарэвічhttps://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-JQQQ-2?i=313https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-69S6-6?i=33&cat=1409299. У старадаўніх балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах былі асновы Bu-, Tar-Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 79, 147-148..
Але беларускі савецкі антрапаніміст М. Бірыла прозвішча Бутар звязваў са словам расійскай мовы бутор, бутар «трызненне», «крык, шум, гам», «унутранасці жывёліны», «хлам, непатрэбныя рэчы»М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 72..
Славутасці Рэшткі драўлянай царквы Святых Пятра і Паўла (1907) Каменныя крыжы
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Валосаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Талачынскага раёна