Iran Khodro () — найбуйнейшая іранская аўтабудаўнічая кампанія. Кампанія Iran Khodro была заснаваная ў 1962 братамі Ахмадам і Махмудам Хайямі. Штаб-кватэра — у Тэгеране. Выпускае легкавыя аўтамабілі Samand і Peugeot. Па ліцэнзіі Mercedes-Benz выпускаюцца грузавікі і аўтобусы.
З 1960-х па 1990-я Iran Khodro выпускала галоўным чынам легкавы аўтамабіль Пейкан на базе Peugeot-504, які стаў самым распаўсюджаным у Іране.
У цяперашні час Iran Khodro з’яўляецца найбуйнейшым аўтавытворцам не толькі ў Іране, але і на ўсім Сярэднім і Блізкім Усходзе. Штогод кампанія выпускае больш 1 млн аўтамабіляў (550 тыс.), аўтобусаў, грузавікоў, пікапаў. Па гэтым паказчыку Iran Khodro займае 20-е месца ў свеце.
Апроч Ірана вытворчыя магутнасці Iran Khodro размешчаныя ў Азербайджане і Беларусі.
Прадукцыя Samand — на базе Peugeot-405 Samand Sarir — падоўжаная версія Samand Samand Soren Peugeot 206 Peugeot 405 Peugeot Pars Peugeot RD Peugeot ROA
Спасылкі Афіцыйны сайт Прамысловая група Iran Khodro
Катэгорыя:Кампаніі Ірана Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі