MOROP ( — Аб’яднанне чыгуначных мадэлістаў і сяброў чыгункі ЕўропыПачаткова скарачэнне чыталася як Verband der Modelleisenbahner Europas — Аб’яднанне чыгуначных мадэлістаў Еўропы.) — федэрацыйная арганізацыя, якая аб’ядноўвае нацыянальныя федэрацыі чыгуначнага мадэлізму і сяброў чыгункі ў Еўропе. Штаб-кватэра месціцца ў Берне (Швейцарыя); федэрацыя падпарадкоўваецца швейцарскім законам.
Федэрацыя была заснаваная ў 1954 у Генуі (Італія) з мэтай уніфікацыі памераў і правілаў у чыгуначным мадэлізме. Федэрацыйны прынцып уведзены ў 1958. Станам на 2025 год складаецца з 19 нацыянальных арганізацый з 16 краін і аб’ядноўвае больш за 30 тыс. удзельнікаў. Афіцыйныя мовы — французская і нямецкая.
Федэрацыя выпускае серыю стандартаў NEM, у якой рэгламентуецца рад геаметрычных і электрычных параметраў чыгуначных мадэляў. Супольна з амерыканскай федэрацыяй NMRA выпускае серыю стандартаў на лічбавыя сістэмы кіравання чыгуначнымі мадэлямі ().
Гл. таксама Тыпапамер T Roco
Спасылкі
Афіцыйны веб-сайт арганізацыі
Катэгорыя:Чыгуначны мадэлізм