Holden — аўстралійскі вытворца аўтамабіляў, першапачаткова незалежны, затым аддзяленне General Motors.
Гісторыя Джэймс Аляксандр Холдэн іміграваў у Паўднёвую Аўстралію з Англіі ў 1852 і ў 1856 утварыў фірму J.A Holden and Co, у Адэлаідзе. 1905 Эдвард Вівал Холдэн, сын Джэймса, увайшоў у справу цікавячыся аўтамабілямі. Фірма развілася праз партнёраў і ў 1908, Holden і Frost пачалі выпуск запчастак для аўтамабіляў. 1913 фірма вырабляла калыскі для матацыклаў. З 1917 гандлёвыя памежнасці, прывялі да ўтварэння новай кампаніі ў 1919 Holden’s Motor Body Builders Ltd (HMBB). Тады Holden усталёўваў свае кузавы на імпартуемыя шасі, для Chevrolet. У 1931 General Motors купіў бізнес і сфармаваў General Motors-Holden’s Ltd. У 1998 быў пераназваны Holden Ltd і ў траўні 2005, стаў вядомы як GM Holden Ltd.
20 кастрычніка 2017 гады з канвеера прадпрыемства GM Holden у мястэчку (прыгарад Адэлаіды) сышоў апошні аўтамабіль. За ўвесь час было пабудавана 7 687 675 аўтамабіляў. Апошняй сабранай машынай стаў седан Holden Commodore з кузавам чырвонага колеру. З закрыццём заводаў на тэрыторыі Аўстраліі кампанія Holden не была зачынена. Пад маркай Holden працягвалася рэалізацыя машын канцэрна GM, імпартуемых у Аўстралію. У складзе кампаніі заставаліся падраздзяленні, якія займаліся адаптацыяй аўтамабіляў да ўмоў аўстралійскага рынку: навукова-даследчы цэнтр, дызайн-студыя і выпрабавальны палігон.
У лютым 2020 года было абвешчана, што марка Holden будзе ліквідаваная. Гэта было звязана з тым, што General Motors для аптымізацыі бізнесу вырашыла пакінуць рынкі з левабаковым рухам. Былі закрытыя ўсе падраздзяленні: National Sales Company, GM Holden Engineering, GM Design Australia, Holden Financial Services і Maven Australia. У 2021 годзе марку канчаткова ліквідавалі, спыніліся продажы і ўсе працы па дызайне і інжынірынгу.
Мадэлі Уласнай распрацоўкі Holden Brougham (1968–1971) Holden Camira (1982–1989) Holden Statesman/Caprice (1990–2017) Holden Commodore/Berlina/Calais (1978–2017) Holden Belmont/Kingswood/Premier (1968–1984) Holden Monaro (1968–1977; 2001–2005) Holden Standard/Special/Premier (1953–1968) Holden Sunbird/Torana (1967–1980) Statesman (1971–1984)
На базе Chevrolet Holden Astra Sedan (2017–2019) Holden Barina (2011–2018) Holden Colorado (2008–2020) Holden Colorado 7/Trailblazer (2012–2020) Holden Cruze (2009–2016) Holden Malibu (2013–2016) Holden Spark (2009–2020) Holden Suburban (1998–2001) Holden Trax (2013–2020) Holden Volt (2012–2015) Holden Equinox (2018–2020)
На базе Daewoo Holden Barina (2005–2011) Holden Captiva (2006–2018) Holden Epica (2007–2011) Holden Viva (2005–2009)
На базе GMC Holden Acadia (2018–2020)
На базе Isuzu Holden Camira (1984–1987, толькі ў Новай Зеландыі) Holden Frontera (1995–2004) Holden Gemini (1975–1986) Holden Jackaroo/Monterey (1981–2002) Holden Piazza (1986–1988) Holden Rodeo (1981–2008) Holden Shuttle (1982–1990)
На базе Nissan Holden Astra (1984–1989)
На базе Opel/Vauxhall Holden Astra (1996–2009, 2015–2020) Holden Barina (1994–2005) Holden Calibra (1991–1998) Holden Cascada (2015–2017) Holden Combo (1996–2012) Holden Commodore (ZB) (2018–2020) Holden Insignia (2015–2017) Holden Tigra (2005–2007) Holden Vectra (1997–2006) Holden Zafira (2001–2005)
На базе Suzuki Holden Barina (1985–1994) Holden Cruze (2002–2006) Holden Drover Holden Scurry
На базе Toyota Holden Apollo (1989–1996) Holden Nova (1989–1996)
Спасылкі
Holden Car Clubs of Australia Directory Holden History Holden Model Guide Holden Model History The Unofficial Holden Archive Unique Cars and Parts: Holden Heritage Holden Model History Feature
Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Катэгорыя:General Motors Катэгорыя:Кампаніі Аўстраліі