Great Wall Motors Ltd. (GWM) — самая вялікая прыватная аўтамабілебудаўнічая кампанія ў Кітаі. У склад холдынгу ўваходзяць чатыры прадпрыемствы па выпуску аўтамабіляў і 20 даччыных кампаній, якія выпускаюць аўтамабільныя кампаненты. Агульны лік працаўнікоў — больш за 10 тыс. чалавек. З 1998 Great Wall займае першае месца па аб’ёмах продажаў пікапаў у Кітаі. Канцэрн уваходзіць у лік 500 найбуйнейшых прадпрыемстваў Кітая.

Дзейнасць GWM выпускае красоверы Hover, пазадарожнікі SUV, , мікрааўтобусы, легкавыя аўтамабілі, мінівэны і лімузіны. Рухавікі вытворчасці GWM пастаўляюцца іншым кітайскім аўтавытворцам.

Кампанія GWM пачала пастаўляць сваю прадукцыю ў Еўропу ў верасні 2006 г. У Італіі і Іспаніі пачаліся продажы пікапаў Wingle і пазадарожнікаў Hover. У траўні 2007 пачаты экспарт аўтамабіляў у Румынію (тры мадэлі — Wingle, Hover і лімузін Hover Pi), у кастрычніку 2007 года — у Малдову.

GWM пастаўляе сваю прадукцыю прыкладна ў 60 краін (з краін СНД — у Расію, Украіну, Казахстан, Беларусь і Малдову). На экспарт адпраўляецца каля 30 % вырабленых аўтамабіляў.

Мадэльны шэраг

Знятыя з вытворчасці

1995—2003 — Sailor (Mk.I) 1999—2003 — Deer (Mk.I) 2001—2003 — Safe (Mk.I) 2003—2006 — Safe (Mk.II) 1997—2003 — Sing (Mk.I)

Вырабляюцца

Пікапы

2003 — Deer G1 2003 — Deer G2 2003 — Deer G3 2003 — Deer G4 2003 — Deer G5 2003 — Sailor 2003 — So Cool 2007 — Wingle

SUV

2004 — Pegasus 2003 — Sing

Пазадарожнікі

2006 — Safe F1 2005 — Hover (з 2007 таксама дызельная мадыфікацыя)

Мікрааўтобусы

2006 — Proteus (не запушчаны ў серыю)

Лімузіны

2006 — Hover Pi

Аўтакемперы

2006 — Motor-Home Deer 2006 — Motor-Home Sailor 2007 — Motor-Home Minghao (на базе Wingle)

Легкавыя аўтамабілі — хэтчбэкі і мінівэны

2007 — GWPeri 2008 — GWPeri SUV 2008 — Florid 2008 — Coolbear 2008 — i7 2007 — Cowry

Планы GWM плануе павялічыць аб’ём вытворчасці да 150 000 аўтамабіляў у 2007 годзе і да 500 000 аўтамабіляў у 2010 годзе.

Спасылкі Афіцыйны сайт кампаніі Сайт афіцыйнага дылера Great Wall у Беларусі

Катэгорыя:Кампаніі Кітая Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі