Хонда (, ) — міжнародная прамысловая кампанія, найперш вядомая як вытворца матацыклаў і аўтамабіляў.

Кампанія заснаваная 24 верасня 1948 г, заснавальнік — Саітыра Хонда.

Прадукцыя — легкавыя аўтамабілі, грузавікі, самалёты, матацыклы, скутэры, электрагенератары, робаты, марскія рухавікі, газонакасілкі. Плануецца вырабляць бія-паліва (этанол), фотаэлектрычныя элементы.

Да 60-х г.г. Honda не займалася аўтамабілебудаваннем, спецыялізуючыся на вытворчасці матацыклаў. Рашэнне кампаніі аб вынахадзе на аўтамабільны рынак было вельмі неўхваляльна сустрэта японскім урадам, бо лічылася, што Honda, канкуруючы на сусветным рынку з Toyota, Nissan і Mitsubishi, у выніку нашкодзіць інтэрасам краіны. Аднак, ціск дзяржавы быў праігнаравана кіраўніцтвам кампаніі.

Пасля энергетычнага крызісу 1973 г. (рэзкі рост коштаў на нафту з-за абмежаванняў на здабычу, уведзеных краінамі Персідскага заліва) эканамічныя аўтамабілі Honda сталі бэстсэлерамі на рынку ЗША, а ў меншай ступені таксама і Еўропы.

Асноўнымі складнікамі поспеху Honda з’явіліся высокая надзейнасць аўтамабіляў (адзін з лідараў у галіне), сучасныя тэхналагічныя рашэнні (так, канструктары Honda упершыню ўжылі папярочную ўсталёўку рухавіка ў маторным адсеку і пярэдні прывад, што зрабіла салон больш прасторным пры кампактных памерах аўтамабіля), арыгінальная маркетынгавая палітыка (Honda -drivers' cars — аўтамабілі, арыентаваныя на актыўны стыль кіравання, c сучасным дызайнам у стылях «спорт» і «тэхна»).

Галоўны офіс размешчаны ў горадзе Токіа, Японія.

Кіраўніцтва 1948—1973 — Саітыра Хонда 1973—1983 — Кіёсі Кавасіма 1983—1990 — Тадасі Кумэ 1990—1998 — Набуіка Кавамота 1998—2004 — Хіраюкі Ёсіна 2004—цяперашні час — Такэо Фукуі

Статыстыка продажаў Паказаныя агульнасусветныя продажы ў тыс. штук. 2002 2003 2004 2005 2006 2007 Матацыклы 8,050 8,670 10,808 12,284 Аўтамабілі 2,820 2,910 3,194 3,365 3,630

Планы на 2007 год: Продажы аўтамабіляў — 3,55 млн шт., Продажы матацыклаў — 12,7 млн шт.

Мадэльны шэраг аўтамабіляў Honda

Accord Acty Ascot Avancier Ballade Beat City Civic Civic Hybrid Concerto CR-V CR-X (першае пакаленне, Ballade Sports CR-X або Civic CR-X) CR-X del Sol CR-Z Hybrid Domani Element EV Plus, электрамабіль FCX, аўтамабіль на паліўных элементах FR-V / Edix HR-V HSC Insight, гібрыдны электрамабіль Inspire Integra Jazz / Fit Legend Logo MDX N360, K-car N600 NSX Odyssey Orthia Passport Pilot Prelude Ridgeline S2000 S500 S600 S800 Saber S-MX StepWGN Stream Today Z600 Honda Z

У канцы 80-х і пачатку 90-х гадоў Honda сумесна з Rover удзельнічала ў распрацоўцы і выпуску Rover 200, 200/400, 600 і 800/Sterling.

Гл. таксама Аўтамабілі Хонда Матацыклы Хонда Рухавікі Хонда Хонда, каманда Формулы-1

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт кампаніі

Катэгорыя:Вытворцы матацыклаў Катэгорыя:Кампаніі Японіі