Isuzu Motors Ltd () — першая японская аўтамабілебудаўнічая кампанія. Штаб-кватэра — у Токіа.
Заснаваная ў 1916 г.
Уласнікі і кіраўніцтва
Найбуйнейшыя ўладальнікі звычайных акцый кампаніі — Japan Trustee Services Bank (13,89 %), The Master Trust Bank of Japan (8,9 %), GM (7,9 %), Toyota (5.9 %).
Дзейнасць
Isuzu Motors — адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў грузавікоў, пазадарожнікаў і аўтобусаў, якія выпускаюцца пад маркай «Ісудзу». Таксама кампанія вядомая сваімі дызельнымі рухавікамі (у тым ліку для вялікага шэрагу аўтамабіляў GM). Асноўная вытворчасць размешчана ў Японіі.
Выручка за 2005 фінансавы год — $13,88 млрд, чысты прыбытак — $558 млн.
Спасылкі
Афіцыйны сайт кампаніі Аўтамабіль T.G.E.
Катэгорыя:Кампаніі Японіі Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Катэгорыя:Вытворцы дызельных рухавікоў