NEM ( — Нормы еўрапейскіх мадэльных чыгунак) — серыя стандартаў для чыгуначных мадэляў, якая выпускаецца федэрацыяй чыгуначнага мадэлізму MOROP.
Стандарты распрацоўваюцца ў Тэхнічнай камісіі MOROP, тая частка іх, што датычыцца лічбавых сістэм кіравання мадэлямі (), выпрацоўваецца супольна з амерыканскай федэрацыяй NMRA. Стандарты рэгламентуюць рад відавых, геаметрычных і электрычных параметраў чыгуначных мадэляў. Арыгінальныя стандарты публікуюцца на афіцыйных мовах MOROP, па-нямецку і па-французску. Пры выпуску атрымліваюць статус абавязковых норм (), рэкамендацый (), дакументацый ().
Спасылкі
Афіцыйная пляцоўка арганізацыі ў Сеціве Пералік дзейных стандартаў NEM і іх поўныя тэксты PDF
Катэгорыя:Гульні Катэгорыя:Чыгуначны мадэлізм Катэгорыя:Стандарты