Бе́лая () — вёска ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнеўскага сельсавета.
Геаграфія Вёска складаецца з трох асобных частак, на поўначы былая вёска Вузкі і рэшткі вёскі Замакранскі , цэнтральная частка — былая вёска Шпульнікі, і паўднёвая частка ўтвораная перасяленцамі з забруджаны аварыяй на ЧАЭС тэрыторый.
Гісторыя Да 16 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Бельскага сельсавета Дрыбінскага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб скасаванні Дрыбінскага, Круглянскага і Чэрыкаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці ад 16 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 12. (у 1924—1931 гадах яго цэнтр), пасля — у складзе Горацкага раёна, дзе 28 верасня 1959 года ўключана ў склад Любіжскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.. 11 красавіка 1960 года перададзена ў склад Чэрнеўскага сельсавета Шклоўскага раёнаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Чэрнеўскі сельсавет (Дрыбінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дрыбінскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі