Пу́даўня. Сустракаецца таксама варыянт Пу́даўні, мн. (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнеўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца 10 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Дрыбін, за 35 км ад Магілёва, каля аўтамабільнай дарогі (Дрыбін—Магілёў), на рацэ Рыта.

Гісторыя Пасля Вялікай Айчыннай вайны і да 1954 года цэнтр Еганоўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 1960 года вёска ў складзе Чэрнеўскага сельсавета.

Насельніцтва 2000 год — 1331 жыхар, 498 двароў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чэрнеўскі сельсавет (Дрыбінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дрыбінскага раёна