Чэ́рнеўка (, ) — аграгарадок у Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнеўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 25 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Дрыбін, за 40 км ад Магілёва, каля ракі Бася, на аўтамабільнай дарозе .

Гісторыя Згадваецца ў 1674 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаНГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 6..

У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. Вёска вызвалена часцямі РСЧА 24 чэрвеня 1944 годаАрцем’еў, В. Успаміны юнака аб вайне / Віктар Арцем’еў // Могилевский поисковой вестник / ОО "Могилевский обл. историко-патриот. поисковой клуб «Виккру»; Ред.-сост. Н. С. Борисенко. Вып. 12: 75-й годовщине освобождения Могилевской области и Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков посвящается. — Могилев: Могилевская областная укрупненная типография им. Спиридона Соболя, 2018. — С. 30. — ISBN 978-985-7079-50-6..

Насельніцтва 2003 год — 358 жыхароў у 155 дварах.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Іван Сцяпанавіч Яжкоў. Магіла ахвяр фашызму.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чэрнеўскі сельсавет (Дрыбінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дрыбінскага раёна