Кі́шчыцы (, ) — вёска ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Чэрнеўскага сельсавета.

Гісторыя Згадваецца ў 1643 як сяло з царквой у Басейскім войтаўстве Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛBiblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 206..

З 1931 года да 16 верасня 1959 года цэнтр Бельскага сельсавета Дрыбінскага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб скасаванні Дрыбінскага, Круглянскага і Чэрыкаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці ад 16 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 12.. Пасля скасавання Дрыбінскага раёна вёска ў складзе Шклоўскага раёна, дзе 28 верасня 1959 года ўключана ў склад Чэрнеўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17..

Славутасці Свята-Пакроўская царква, Кішчыцы

Вядомыя асобы Васіль Пятровіч Хейдараў (нар. 1935) — беларускі вучоны ў галіне фармацыі. Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Чэрнеўскі сельсавет (Дрыбінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дрыбінскага раёна