Ве́снік (, ) — вёска ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Доўгаўскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 37 км на паўночны ўсход ад Клічаў, за 55 км ад Магілёў, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Мілоева на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны, на захадзе мяжуе з лесам. На паўднёвым захадзе цячэ рака Дажанка (прыток ракі Друць). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Закупленне, Доўгае, Малінне і далей па шашы Клічаў—Чачэвічы. Знаходзіцца каля аўтамабільнай дарогі . У напрамку на поўдзень ад вёскі працякае рака Рудка (правы прыток ракі Даўжанка).
Гісторыя Заснавана ў 1921 годзе сялянамі з вёскі Закупленне, якія пасяліліся на месцы былога памешчыцкага маёнтка. У 1921 годзе быў арганізаваны калгас «Веснік» (8 гаспадарак). Дзейнічалі вадзяны млын і лесапільня. З 20 жніўня 1924 года ў Ядрынаслабодскім сельсавеце Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года Магілёўскай вобласці. У 1933 годзе калгас «Веснік» аб’яднаўся з калгасам «Чапаеў» (в. Закупленне). Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1940 годзе налічвалася 23 двары, 72 жыхары.
У Вялікую Айчынную вайну ў пачатку ліпеня 1941 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, знаходзілася ў зоне актыўных дзеянняў партызан. У верасні 1943 года карнікі поўнасцю спалілі вёску, загубіўшы 7 жыхароў. Вызвалена 30 чэрвеня 1944 года войскамі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту. Пасля вайны адбудавана. З 20 верасня 1944 года ў Клічаўскім раёне Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года Магілёўскай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Кіраўскім, з 6 студзеня 1965 года зноў у Клічаўскім раёнах.
У 1990 годзе налічвалася 18 гаспадарак, 36 жыхароў. Планіровачна складаецца з 2 кароткіх (прамалінейных і выгнутай) вуліц, якія ўтвараюць квартал сядзібнай забудовы традыцыйнымі драўлянымі дамамі з гаспадарчымі пабудовамі.
Насельніцтва XX стагоддзе 1940 год — 72 жыхары. 1990 год — 36 жыхароў. XXI стагоддзе 2007 год — 15 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-096. Выданне 1981 года.
Спасылкі
Катэгорыя:Доўгаўскі сельсавет (Клічаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Клічаўскага раёна