Па́луж 1. Сустракаецца таксама варыянт Палу́ж (, ) — вёска ў Беларусі, у Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Яноўскага сельсавета.
У 1924—1960 гадах цэнтр Палужскага сельсавета. Да 25 ліпеня 2008 года вёска ўваходзіла ў склад Высакаборскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 25 июля 2008 г. № 8-15 Об изменении административно-территориального устройства Краснопольского района , дзе ў 1991—2008 гадах была яго цэнтрам.
Геаграфія Знаходзіцца за 10 км у напрамку на ўсход ад гарадскога пасёлка Краснаполле, за 120 км ад Магілёва, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Камунары, каля правага берага ракі Палуж. Праз вёску пралягае аўтамабільная дарога .
Насельніцтва 2000 год — 273 жыхары, 95 двароў.
Помнікі гісторыі і культуры Брацкая магіла савецкіх воінаў. Курганны могільнік эпохі Кіеўскай Русі (на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі).
Крыніцы
Літаратура — С. 17.
Ліст карты N-36-100. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г.
Спасылкі
Катэгорыя:Яноўскі сельсавет (Краснапольскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Краснапольскага раёна