Бутры́маўка (, ) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Буйніцкага сельсавета. Размешчана за 5 км на захад ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Галынец на лініі Магілёў — Асіповічы. Рэльеф раўнінны. На захадзе цячэ р. Лахва (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Магілёў — Мінск.
Гісторыя Вёска заснавана ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. У сакавіку 1924 года ў выніку першага ўзбуйнення БССР увайшла ў склад Беларусі, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1990 годзе у складзе калгаса «Маяк камунізму» (цэнтр — в. Цішоўка).
Планіроўка Традыцыйныя драўляныя сялянскія сядзібы з гаспадарчымі пабудовамі пастаўлены ўздоўж кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1990 — 4 гаспадаркі, 9 жыхароў. XXI стагоддзе: 2007 — 6 гаспадарак, 13 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Буйніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1920-я гады