Мі́рны (, ) — пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці, за 18 км на поўдзень ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў-Крычаў.

Транспартныя сувязі па шашы Санкт-Пецярбург-Адэса, якая праходзіць побач пасёлка.

Рэльеф раўнінны, на паўночным усходзе мяжуе з лесам.

Гісторыя Заснаваны ў сакавіку 1965 года як цэнтральная сядзіба будаванай птушкафабрыкі. У 1969 годзе паселішча атрымала статус пасёлка і назву Мірны.

Планіроўка Планіровачна складаеца з трох кароткіх прамалінейных вуліц мерыдыянальнай арыентацыі, злучаных завулкамі. На поўдзень — адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя дамы пераважна драўляныя, сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі рамешчаны сярод жылой забудовы.  

Інфраструктура У пасёлку працавалі адзяленне сувязі, дзіцячы сад-яслі, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.

Насельніцтва

1990 — 294 жыхары, 86 гаспадарак 2007 — 250 жыхароў, 101 гаспадарка Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Сідаравіцкі сельсавет (Магілёўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Магілёўскага раёна