До́ўгавічы (, ) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ракшынскага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 33 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Мсціслаў, за 80 км ад Магілёва, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы, каля левага берага ракі Кашанка.
Гісторыя У 1635 годзе сяло ў Пуцькаўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета, дзяржаўная ўласнасць. Працаваў млын, мелася карчма. У 1777 годзе сяло ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1816 годзе 86 двароў, 466 жыхароў. У 1848 годзе 93 двары, драўляная царква. У 1870 годзе адкрыта школа, у якой у 1889 годзе навучаліся 41 хлопчык і 3 дзяўчынкі. У 1886 годзе 73 двары, 487 жыхароў, цэнтр воласці Чэрыкаўскага павета. Насельніцтва займалася земляробствам і сталярным промыслам. У 1897 годзе 113 двароў, 722 жыхары, 2 млыны, школа, царква, багадзельня, карчма, 2 разы ў год праводзіліся таржкі. У 1909 годзе 135 двароў, 727 жыхароў.
Савецкая ўлада ўстаноўлена у студзені 1918 года. У 1924 годзе адкрыта школа 1-ай ступені, у якой у 1925 годзе было 87 вучняў. У 1926 годзе 156 двароў, 882 жыхары. У 1930 годзе арганізавана камуна. У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 29 верасня 1943 года вёска была акупіравана гітлераўцамі.
Да 2017 года вёска з’яўлялася цэнтрам Доўгавіцкага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области.
Насельніцтва 1816 год — 466 жыхароў, 86 двароў. 1886 год — 487 жыхароў, 73 двары. 1909 год — 727 жыхароў, 135 двароў. 1971 год — 731 жыхар, 239 двароў. 1997 год — 438 жыхароў, 187 двароў.
Вядомыя ўраджэнцы Аляксандр Данілавіч Аўсяннікаў (1907—1999) — генерал-маёр, ганаровы грамадзянін Валгаграда. Яўген Іванавіч Качанаў (1919—1945) — Герой Савецкага Саюза. Мікалай Іванавіч Сергеенка (нар. 1946) — вучоны ў галіне анестэзіялогіі і рэаніматалогіі, доктар медыцынскіх навук.
Крыніцы
Літаратура — С. 187.
Спасылкі
Катэгорыя:Ракшынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна