Бялы́нец (, ) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.

Геаграфія За 25 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 72 км ад Магілёва, 5 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Сураж. Рэльеф узгорысты. На паўднёвым захадзе цячэ р. Чорная Натапа. Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў-Магілёў, якая праходзіць паблізу вёскі.

Гісторыя У 1777 г. вёска у Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1858 г. — 118 жыхароў. У 1897 г. — 24 двары,113 жыхароў, у Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 г. — 26 двароў, 101 жыхар.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны будаўнік», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 22 гаспадаркі, меў 137 га ворыва, яго абслугоўвала Ходасаўская МТС імя Тэльмана.

У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1976 г. да вёскі далучаны вёскі Ходасы-2 і ГарадокПамяць. Мсціслаўскі раён. — Мн: «Полымя», 1999. -- С. 570.. Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння».

Насельніцтва 2007 год—37 гаспадарак, 72 жыхары 2012 год — 49 жыхароў 2013 год — 38 жыхароў 2014 год — 34 жыхара 2015 год — 32 жыхара 2016 год — 27 жыхароў

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ходасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна