Наркі́ (, ) — вёска ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Верамейскага сельсавета.

Насельніцтва

Культура Абрад «Бразгун» і яго складовая частка, шанаванне абраза святых Пятра і Паўла, штогод праводзіцца ў вёсцы 13 ліпеня. Гэты абрад быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі ў 2012 годзе.

Вядомыя асобы Іван Піліпавіч Дзенісенка (1913—1943) — беларускі паэт, публіцыст. Іван Арцёмавіч Серыкаў (1919—1997) — балетмайстар, дзеяч самадзейнага мастацтва, заслужаны дзеяч культуры БССР (1968). Васіль Сцяпанавіч Федасенка (1944—2002) — беларускі геафізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (1996).

Крыніцы

Спасылкі

«Брязгун» в Норках

Катэгорыя:Верамейскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Чэрыкаўскага раёна