Савецка-фінская вайна 1941—1944 гадоў (часам Савецка-фінскі фронт Вялікай Айчыннай вайны, у фінскай гістарыяграфіі — ). Падчас вайны Фінляндыя выступіла на баку краін ВосіR. L. DiNardo. Germany and the Axis powers from coalition to collapse. University Press of Kansas, 2005. С. 95.Geir Lundestad. The American non-policy towards eastern Europe, 1943—1947. Universitetsforlaget, 1978. С. 287, 454.Yôrām Dinšṭein. War, aggression and self-defence. Cambridge University Press, 2005. С. 35. з мэтай заняць тэрыторыю СССР да «мяжы трох перашыйкаў» (Карэльскага, Алонецкага і Беламорскага)Труды VIII Советско-финляндского симпозиума историков: Петрозаводск 21—23 октября 1981 г. Афіцыйна мэта вайны складалася ў вяртанні страчанай паводле Маскоўскага мірнага дагавора 1940 г. тэрыторыі. Апроч гэтага, у шырокіх колах ставілася мэта захапіць тэрыторыі на ўсход ад мяжы 1939 г. у тым выпадку, калі Германія выйграе вайну..

Гісторыя 22 чэрвеня 1941 года ў адказ на заняцце імі дэмілітарызаванай зоны Аландскіх астравоў фінскія войскі бамбардзіравала савецкая авіяцыя. 21—25 чэрвеня з тэрыторыі Фінляндыі супраць СССР дзейнічалі ваенна-марскія і ваенна-паветраныя сілы Германіі. 24 чэрвеня ў міністэрстве замежных спраў было заяўлена, што Фінляндыя не вядзе вайну з Савецкім Саюзам.

25 чэрвеня сілы савецкага паветранага флоту нанеслі авіяўдар па 18 фінскіх аэрадромах і некалькіх населеных пунктах[Карл-Фредрих Геуст «Советские бомбардировки Финляндии в июне 1941 года», Авиация и время 2.2005]. У гэты ж дзень урад Фінляндыі заявіў, што краіна знаходзіцца ў стане вайны з СССР. 29 чэрвеня фінскія войскі пачалі баявыя дзеянні і да канца 1941 гады акупавалі значную частку тэрыторыі Карэла-Фінскай ССР, уключаючы яе сталіцу Петразаводск.

У 1941—1944 гадах войскі Фінляндыі ўдзельнічалі ў блакадзе Ленінграда. Да канца 1941 года фронт стабілізаваўся, і ў 1942—1943 гадах актыўных баёў на фінскім фронце не было. У канцы лета 1944 года, пасля цяжкіх паражэнняў, панесеных саюзнай Германіяй, і савецкага наступу ў Карэліі, Фінляндыя прапанавала спыненне агню, якое ўступіла ў дзеянне 4—5 верасня 1944 года.

Фінляндыя выйшла з вайны з СССР з заключэннем дагавора аб перамір’і, падпісанага 19 верасня 1944 года ў Маскве. Пасля гэтага Фінляндыя, не здаволеная хуткасцю вываду нямецкіх войскаў са сваёй тэрыторыі, пачала ваенныя дзеянні супраць Германіі.

Канчатковы дагавор аб міры з краінамі-пераможцамі быў падпісаны 10 лютага 1947 года ў Парыжы.

Апроч СССР, Фінляндыя знаходзілася ў стане вайны з Вялікабрытаніяй, Аўстраліяй, Канадай, Чэхаславакіяй, Індыяй, Новай Зеландыяй і Паўднёва-Афрыканскім Саюзам. З боку Брытанскай імперыі ў баях брала ўдзел . Таксама ў баях удзельнічалі падраздзяленні Італіі, якія дзейнічалі ў складзе фіна-італа-германскай флатыліі (Naval Detachment K) на Ладажскім возеры.

Гл. таксама Лапландская вайна Савецка-фінляндская вайна (1939—1940)

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Войны СССР Катэгорыя:Войны Фінляндыі Катэгорыя:Гісторыя Карэліі Катэгорыя:Гісторыя Мурманскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Ленінградскай вобласці