Вяскова-гарадская гміна () — гміна ў Польшчы, у склад якой уваходзіць прынамсі адзін горад (дзе, як правіла, знаходзіцца сядзіба гміны), а таксама вёскі.

Пасля адміністрацыйнай рэформы 1999 года ў Польшчы існавалі толькі дзве вяскова-гарадскія гміны (цяпер — адна), сядзібы якіх знаходзіліся не на тэрыторыі горада: Новэ Скальмяжыцы — сядзіба гміны знаходзіцца ў вёсцы Скальмяжыцы, а не ў горадзе Новэ Скальмяжыцы; да 31 снежня 2009 года ў цяперашняй гміне Сяхніцы, колішняй гміне Свента Катажына, сядзіба гміны знаходзілася ў вёсцы Свента Катажына, а не ў горадзе Сяхніцы.

Гл. таксама Гарадская гміна Вясковая гміна Вясковая гміна гарадскога фінансавага кіравання

Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Польшчы Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі Катэгорыя:Мясцовае самакіраванне ў Польшчы