Таўкачы́ (, ) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Таўкачоўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 15 кіламетраў на паўднёвы захад ад Шклова, за 38 кіламетраў ад Магілёва, за 12 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лотва.
Гісторыя Згадваецца ў 1643 годзе як вёска ў складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаBiblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 71.
У 1924—1996 гадах адміністрацыйны цэнтр Таўкачоўскага сельсавета.
Насельніцтва 117 жыхароў, 52 двары (2002)
Інфраструктура Клуб
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў
Вядомыя ўраджэнцы Іван Фірсавіч Несцераў (1904—1989), Герой Савецкага Саюза (1945).
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-36-61. Выданне 1985 года. Стан мясцовасці на 1978—1982 гады.
Спасылкі
Катэгорыя:Таўкачоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шклоўскага раёна