Беламорск (, ) — горад (з 1938 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Беламорскага раёна Карэліі. Насельніцтва 9,5 тыс. чалавек (2019). Заснаваны ў 12 стагоддзі.
Горад размешчаны на беразе Белага мора, ля вусця ракі Выг, за 376 км ад Петразаводска, недалёка ад Салавецкіх астравоў. З 1941 па 1945 Беламорск з'яўляўся часовай сталіцай Карэла-Фінскай ССР. Вузел чыгунак, марскі порт, Беламорска-Балтыйскі канал. Насельніцтва
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады Карэліі