Ху́тар (, ) — былы пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Чонкаўскага сельсавета.
У 1926—1927 гадах — цэнтр Хутарскага сельсавета. 25 чэрвеня 1963 года пасёлак уключаны ў гарадскую мяжу ГомеляУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 25 чэрвеня 1963 года «Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля населеных пунктаў Паўлава Давыдаўскага сельсавета, Масцішча і Хутар Сеўрукоўскага сельсавета Гомельскага раёна» // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 21 (1021).. 17 мая 2007 года паўднёвая частка пасёлка, якая заставалася па-за межамі Гомеля, далучана да горада ГомеляУказ Президента Республики Беларусь от 17 мая 2007 года № 234 «Об изменении административно-территориального устройства города Гомеля и Гомельского района».
Вядомыя асобы Уладзімір Тарасавіч Чуракоў (1927—2011) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971), заслужаны рацыяналізатар Беларусі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гістарычныя раёны Гомеля Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Гомеля