Волга-Данскі суднаходны канал імя У. І. Леніна — канал у Валгаградскай вобласці Расіі. Злучае раку Волга каля горада Валгаграда з ракой Дон каля горада Калач-на-Доне. Адкрыты ў 1952 годзе. Даўжыня 101 км, з іх 45 км праходзяць па вадасховішчах. Глыбіня не менш за 3,5 м. 13 шлюзаў. Па канале праходзіць грузапасажырскія лініі і турысцкія маршруты.

У сістэме канала Карпаўскае вадасховішча, створанае ў 1952 годзе на рацэ Карпаўка.

Літаратура

Катэгорыя:Каналы Расіі Катэгорыя:Транспарт Валгаградскай вобласці Катэгорыя:Волга Катэгорыя:Рака Дон Катэгорыя:Будоўлі ГУЛАГа Катэгорыя:Вялікія будоўлі камунізму Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна