Уладзімір Данілавіч Спасо́віч () — юрыст, грамадскі дзеяч, публіцыст, крытык.

Біяграфія Нарадзіўся ў Рэчыцы Мінскай губерні. Бацька Даніэль быў доктарам медыцыны і хірургіі. Дзед быў уніяцкім святаром. Быў праваслаўным разам з бацькам, маці і сёстры вызнавалі каталіцтва. Пачатковую адукацыю атрымаў у Мінскай гімназіі. Пасля заканчэння юрыдычна­га факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта (1849) у 1851 годзе абараніў на кафед­ры міжнароднага права магістарскую дысертацыю. У 1857—1861 гадах быў прафесарам крымінальнага права Пецярбург­скага ўніверсітэта. У знак пратэсту супраць жорсткай расправы над удзельнікамі студэнцкага руху пакінуў у 1861 годзе працу ва ўніверсітэце і выкладаў крымінальнае права ў вучылішчы правазнаўства. За кнігу «Падручнік крымінальнага права» (1863) Спасовічу прысуджана вучоная ступень доктара пра­ва. У працах па тэорыі судова-крымінальных доказаў ён абагульніў і прааналізаваў дзеючыя крымінальнаправавыя нормы і першы выступіў з рэзкай крытыкай «Улажэння аб пакараннях крымінальных і папраўчых 1846 г.».

Лічыў, што пакаранне не павінна быць помстай і застрашваннем, а выкарыстоўваецца дзяржавай з папераджальнай і выхаваўчай мэтамі. Выступаў супраць цялесных і асабліва жорсткіх пакаранняў, у тым ліку супраць смяротнага пакарання. Адну з прычын злачыннасці бачыў у недасканаласці дзяржаўных і грамадскіх устаноў, нізкай культуры народа. Спасовіч быў упэўнены, што заканадаўца павінен клапаціцца аб умацаванні пачуцця ўласнай годнасці чалавека, аб павазе і цярплівасці ў адносінах да чужых перакананняў і поглядаў. Ідэі Спасовіча былі прызнаны небяспечнымі, і па распараджэнні цара Аляксандра II яго «Падручнік крымінальнага права» быў забаронены. Створаная «найвышэйшым загадам» Аляксандра II спецыяльная камісія на чале з шэфам жандараў Долгарукавым знайшла ў падручніку Спасовіча больш 30 «месцаў», у «якіх утрымліваюцца варожыя думкі», а таксама прызнала, што кніга змяшчае «варожыя тэорыі». Згодна з царскім указам, падручнік канфіскавалі, а Спасовіча звольнілі з дзяржаўнай службы.

Спасовіч падвергнуў крытыцы фармальную тэорыю доказаў і выказаў думку, што тэорыя доказаў з’яўляецца галоўнай у сістэме судаводства і складае аснову ўсяго крымінальнага працэсу, самую істотную яго частку, якая абумоўлівае формы судаводства і канструкцыю су­довых органаў. Распрацаваў і абгрунтаваў уласную класіфікацыю судовых доказаў. У сваіх навуковых даследаваннях тэарэтычна даказаў неабходнасць перагляду ўсёй сістэмы судовага ладу і судаводства. Ён патрабаваў заканадаўчага замацавання і ўвядзення ў практыку судаводства прынцыпаў незалежнасці суда ад адміністрацыі, нязменнасці суддзяў, заснавання інстытутаў адвакатуры i пракурорскага нагляду, увядзення спаборнага, вуснага і галоснага судаводства, роўнасці перад законам з адменай усялякіх пера­ваг, у тым ліку пераваг мужчыны над жанчынай. Спасовіч лічыў неабходным увесці выбарныя пасады суддзяў з вызначаным узроставым і маёмасным цэнзам. У навуковым артыкуле «Аб мове ў галіне судаводства» выказаў думку, што рускія судовыя чыноўнікі павінны валодаць мовай таго народа, сярод якога працуюць. Быў ідэйным натхняльнікам судовай рэформы ў Расіі. Ён не прымаў непасрэднага ўдзелу ў яе правядзенні, але большасць яго прапаноў і навуковых распрацовак былі ўлічаны і леглі ў аснову Судовых ста­туту 1864 года.

У 1866 годзе ў сувязі з судовай рэформай перайшоў у адвакатуру і стаў адным з першых у Расіі прысяжных павераных. Дзякуючы сваім прафесійным ведам, шырокай эрудыцыі і бліскучым здольнасцям прамоўцы ён стаў адным з лепшых расійскіх адвакатаў. Калегі назы­валі яго «каралём адвакатуры», «першым адвакатам Пецярбурга». Асабліва ахвотна ён выступаў абаронцам па палітычных справах. Апазіцыйна на­строены да самадзяржаўна-памешчыцкіх парадкаў у Расіі, ён прымаў удзел амаль ва ўсіх буйнейшых палітычных працэсах свайго часу (у справе нячаеўцаў, у «працэсе 193-х» і іншых). Як судовы прамоўца вызначаўся тонкім аналізам абставін справы і асобы абвінавачанага, майстэрскай распрацоўкай доказаў. Паводле зместу сваіх судовых прамоў Спасовіч быў, як адзначаў А. Ф. Коні, не толькі абаронцам, але і мысліцелем, для якога прыватны выпадак служыў асновай для ўзняцця агульных пытанняў і іх ацэнкі з пунк­ту гледжання палітыка, мараліста і публіцыста. У 1872 годзе Уладзімір Данілавіч выкупіў 1600 дзесяцін зямлі ў графа Якубоўскага, які валодаў Калінаўкай і прылеглымі да яе тэрыторыямі. Зямлю ён здаваў у арэнду заводам па вытворчасці цукру (Падолле з пачатку XIX стагоддзя лічылася «цукровым Данбасам» — О. З.). Спасовіч адбудаваў сядзібу ў вёсцы Лемешаўка (Каліноўскага раёна Вінніцкай вобласці) (за 45 км ад Калінаўкі). Пасля 1917 года ў сядзібе Спасовіча размяшчаліся: клуб, кінатэатр, Лемяшэўская васьмігадовая сярэдняя школа. Зараз тут размяшчаецца Лемяшэўскі мужчынскі манастыр. Уладзімір Данілавіч памёр 26 кастрычніка 1906 года ў Варшаве ад грыпу. Паколькі адвакат не быў жанаты, усе свае грашовыя зберажэнні ён завяшчаў Акадэміі навук у Варшаве і фонду выхаванцаў Пецярбургскага рымска-каталіцкага таварыства.

Навуковыя працы і памяць Спасовіч — аўтар навуковых прац па міжнародным праве, крымінальным і крымінальна-працэсуальным праве, польскім і еўрапейскім рамантызме, руска-польскіх літаратурных сувязях. Пісаў на рускай і польскай мовах. Усе яго навуковыя працы прасякнуты гуманізмам, павагай да асобы чалавека, да чужых думак і перакананняў. Ён зрабіў значны ўклад у распрацоўку праблем псіхафізіялогіі, выказаў і абгрунтаваў шэраг цікавых ідэй на пасяджэнні псіхіятрычнага таварыства пры Ваенна-медыцынскай акадэміі, сябрам якога быў. Ён дапамагаў польскай дыяспары Пецярбурга. Таксама ён быў сябрам польскага літаратурнага таварыства імя Адама Міцкевіча ў Львове. Быў ганаровым сябрам Познаньскага таварыства сяброў навукі. Спасовічу належаць наву­ковыя працы па гісторыі («Жыццё і палітыка маркіза Веляпольскага», 1882), мастацтвазнаўстве (разам з А. Пыпіным напісаў «Агляд гісторыі славянскіх літаратур», 1865) і іншыя. Аўтар літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў, прысвечаных творчасці А. С. Пушкіна, М. Ю. Лермантава, А. Міцкевіча, Г. Сянкевіча, У. Шэкспіра і іншых. Працы Спасовіча ў 10 тамах выдадзены ў 1882—1902 гадах. Спасовіч паслужыў правобразам абаронцы Міці Карамазава ў рамане Ф. Дастаеўскага «Браты Карамазавы». Расійскі мастак Ілля Рэпін напісаў яго партрэт.

Памяць

У Беларусі штогод праводзяць рэспубліканскі конкурс інфармацыйных матэрыялаў па прававой тэматыцы на прыз імя У. Д. Спасовіча. 31 мая 2024 года ў Санкт-Пецярбургу адбылася цырымонія ўстаноўкі закладнога каменя на месцы будучага помніка У. Д. Спасовічу на бульвары пры скрыжаванні 22-й лініі Васільеўскага вострава і Вялікага праспекта Васільеўскага вострава. У лістападзе 2024 года помнік У. Д. Спасовічу адкрыты, побач будынку юрыдычнага факультэта Санкт‑Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Бібліяграфія

Спасович В. Д. О правах нейтрального флага и нейтрального груза. — Санкт-Петербург, 1851. Спасович В. Д. Об отношениях супругов по имуществу по древнему польскому праву. — Санкт-Петербург, 1857. Спасович В. Д. О теории судебно-уголовных доказательств в связи с судоустройством и судопроизводством. — Санкт-Петербург, 1861. Спасович В. Д. О праве литературной собственности. — Санкт-Петербург, 1861. Спасович В. Д. Учебник уголовного права. — Санкт-Петербург, 1863. Права авторские и контрафакция. — Санкт-Петербург: М. О. Вольф, 1865. — , 106 с. Новейшая история Австрии // Вестник Европы. — 1866. — № 1. — С. 148—189 За много лет, 1859—1871: Статьи, отрывки, история, критика, полемика, судеб. речи и проч. — Санкт-Петербург: тип. Ф. Сущинского, 1872. — , II, II, 665 с. — С. 312—345 Пятидесятилетие Петербургского университета // Вестник Европы. — Г. 5, 1870, т. 3, [май]. — Типография Ф. Сущинского, 1870. — 444 с., 1 л. карт. Спасович В. Д. Дело о государственном преступлении, так называемом «Нечаевское»: Речь в защиту Алексея Кузнецова. — [Б. м.]: [б. и.], . Polityka samobójstwa: uwagi nad pisemkiem Polska i Rossya w 1872 przez b. Członka Rady Stanu Królestwa Polskiego, Drezno 1872. — Poznań: Księgarnia J. K. Żupańskiego, 1872 (Poznań: M. Marx). — 39, s. Спасович В. Д. Речь присяжного поверенного В. Д. Спасовича, произнесённая в защиту Д. Д. Шумахера в заседании Уголовного кассационного департамента 10 апреля по делу Московского коммерческого ссудного банка. — [Москва]: Унив. тип., 1877. — 29 с. Замечания на проект особенной части Уголовного уложения / Гл. 26. Самовольное пользование чужим имуществом. Ст. 546 и 547 / Сост. чл. С.-Петерб. юрид. о-ва: В. Д. Спасовичем, С. А. Андреевским, Г. В. Гантовером [и др.]. — [Санкт-Петербург], . — 26 с. История славянских литератур А. Н. Пыпина и В. Д. Спасовича. — Изд. 2-е. — Т. 1. — СПб, 1879. Spasowicz Wł. Literacki i polityczny spadek po A. Wielopolskim. — Poznań: Księgarnia J. K. Żupańskiego, 1880. — 126 s. История славянских литератур А. Н. Пыпина и В. Д. Спасовича. Изд. 2-е. — Т. 2. — СПб, 1881. — 726с. Spasowicz Wł. A. Wielopolski i polityczni jego spadkobiercy. — Poznań, 1881. — 100 s. Spasowicz Wł. Studya nie z natury. — Wilno, 1881. — 279 s. Жизнь и политика маркиза Велепольского: Эпизод из истории рус.-пол. конфликта и вопроса. — Санкт-Петербург: тип. М. Стасюлевича, 1882. — , II, 332, IV с. Байрон и некоторые из его предшественников: Публичные лекции / В. Д. Спасович. — СПб.: Типография А. Тагов, 1885. — 157 с. — (Библиотека европейских писателей и мыслителей / Издаваемая В. В. Чуйко. Вторая серия. 1885 г.; № 20) Спасович В. Д. Об акционерных обществах. — [Тифлис], 1885. — 33 с. Mickiewicz i Puszkin przed pomnikiem Piotra Wielkiego: dwa odczyty wygł. w Krakowie w dn. 14 i 15 marca 1886 roku. — Lwów: [s.n.], 1887 ([Lwów]: E. Winiarz). — 1887. — 52 s. Спасович В. Д. Байронизм у Пушкина и Лермонтова: Из эпохи романтизма // Вестник Европы. — 1888. — № 3; 4. Спасович В. Д. Новые направления в науке уголовного права / В. Д. Спасович. — М.: тип. товарищества И. Д. Сытина, 1898. — 139 с. Спасович В. Д. Байронизм у Пушкина и Лермонтова / В. Д. Спасович; с прил. краткой биогр. лорда Байрона сост. Б. Степанцем. — Вильна: Изд. Сев.-Зап. книгоиздательства, 1911. — VIII, 89 с. Спасович В. Д. Столетний юбилей лорда Байрона / Пер. с польского // Пантеон Литературы. — 1888. — № 2. Черногория и законник Богишичаh // Вестник Европы. — 1889. — № 2. O obecnym stanie ziemstwa w posiadających je guberniach cesarstwa rosyjskiego i o projektowanych w tém ziemstwie reformach. — Lwów. — 1889. — 42 s. Konrad Wallenrod: odczyt Włodzimierza Spasowicza miany w dniu 10go września 1889 roku w Sali Ratuszowej we Lwowie. — Lwów. — 1889. — 39 s. Спасович В. Д. Сочинения. Т2. — СПб, 1889. Спасович В. Д. Сочинения. Т.3. — СПб, 1890. Спасович В. Д. Сочинения. Т.4. — СПб, 1891. Spasowicz Wł. Dzieje literatury polskiej / przekł. z ros.- Kraków- Warszawa, 1891. Спасович В. Д. Две речи В. Д. Спасовича: 1. 17-го апр. 1891 г. в общем собрании присяжных поверенных Спб. судебного округа в день XXV-летия действия в нём судебных уставов; 2. 31-го мая 1891 г. на товарищеском обеде в день XXV-летия деятельности его самого, как присяжного поверенного. — Берлин, 1892. — 34 с. Проект положения об авторских правах. — [Санкт-Петербург]: тип. и лит. В. А. Тиханова, ценз. 1894. — 8 с. Spasowicz Wł. Schiller i Goethe w pamiętnem dziesięcioleciu ich przyjaźni : od połowy 1794 do początku 1805 r. — Petersburg. — 1894. Спасович В. Д. Сочинения. Т.5. — СПб, 1895. Новые направления в науке уголовного права. — Москва: тип. товарищества И. Д. Сытина, 1898. — 139 с. — (Вопросы науки, искусства, литературы и жизни; № 17) Spasowicz Wł. Mickiewicz i społeczeństwo rosyjskie // Kraj. — 1899. — № 9. Wincenty Pol jako poeta. — Lwów: Księgarnia Polska, (Lwów: I. Związkowa Druk.). — 96 s. Спасович В. Д. Срочный вопрос : (По поводу проекта введ. зем. учреждений в запад. губ.). — Санкт-Петербург. −1900. — 32 с. Спасович В. Д. Вопросы, возбуждаемые новейшими проектами преобразований акционерного законодательства в России // Русское Экономическое Обозрение. — 1900. — № 3.