Клод Элвуд Шэнан (; , Петоцкі, Мічыган, ЗША — , Медфард, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі інжынер і матэматык, яго працы з’яўляюцца сінтэзам матэматычных ідэй з канкрэтным аналізам надзвычай складаных праблем іх тэхнічнай рэалізацыі. З’яўляецца заснавальнікам тэорыі інфармацыі, якая знайшла прымяненне ў сучасных высокатэхналагічных сістэмах сувязі. Шэнан унёс вялікі ўклад у тэорыю імавернасных схем, тэорыю аўтаматаў і тэорыю сістэм кіравання — галіне навук, якія ўваходзяць у паняцце «кібернетыка». У 1948 годзе прапанаваў выкарыстоўваць слова «біт» для абазначэння найменшай адзінкі інфармацыі.
Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Кібернетыкі ЗША Катэгорыя:Даследчыкі штучнага інтэлекту Катэгорыя:Памерлі ад хваробы Альцгеймера