«Зара́нка» — ілюстраваны дзіцячы часопіс, што выходзіў у 1927—1931 гадах у Вільні на беларускай мове. Рэдактарам-выдаўцом была Зоська Верас — аўтар батанічнага слоўніка на беларускай і некаторых замежных мовах, а таксама публікацый на тэмы гісторыі і культуры, захавальніца шматлікіх дакументаў пра нацыянальны рух на Беларусі ў 1917 — 1920-я гады.
У часопісе друкаваліся творы заходнебеларускіх пісьменнікаў, пераклады, краязнаўча-пазнавальныя матэрыялы. Меў аддзел «Працы нашых чытачоў», старонку гумару «Куток смеху», рубрыку «Загадкі і круцігалоўкі»Арсень Ліс. «Заранка» // — С. 407..
У 1927 годзе ў часопісе дэбютаваў пісьменнік Міхась Машара. Быў багата ілюстраваны, сярод мастакоў — Язэп Горыд.
Часопіс выходзіў раз на месяц, каштаваў 35 грошай, па падпісцы на год — 4 злотыя. Выйшла 15 нумароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Часопісы Вільні на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы Заходняй Беларусі Катэгорыя:1927 год у Заходняй Беларусі