Таццяна Дзмітрыеўна Самусе́нка (у дзявоцтве — Пятрэнка; , п. Астрашыцкі Гарадок, Мінскі раён, Мінская вобласць — , Мінск) — беларуская фехтавальшчыца (на рапірах), трохразовая алімпійская чэмпіёнка, заслужаны майстар спорту СССР (1960). Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1980).
Біяграфія У 1962 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-канструктар.
Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры працавала дзіцячым трэнерам, потым дырэктарам спецыялізаванай школы. У 1994 годзе арганізавала і ўзначаліла Беларускі рэспубліканскі фехтавальны клуб «Залаты клінок». У 1994–2000 гадах з’яўлялася старшынёй Асацыяцыі ветэранаў фехтавання.
Дасягненні Трохразовая алімпійская чэмпіёнка 1960, 1968, 1972 гадоў у камандным першынстве ў фехтаванні на рапірах, сярэбраны прызёр 1964 5-разовая чэмпіёнка свету 1963, 1965, 1966, 1970 гадоў у каманднай рапіры і 1966 года ў асабістым першынстве. Сярэбраны прызёр 1959 1962 1967 1969 гадоў у камандным першынстве, бронзавы прызёр 1959 года ў індывідуальнай рапіры. Уладальніца Кубка Еўропы 1967 1969 гадоў у камандных спаборніцтвах. Сярэбраны прызёр Кубка Еўропы 1968 года ў камандных спаборніцтвах. Васьміразовая чэмпіёнка СССР.
Літаратура
Спасылкі На сайце Беларускага фехтавальнага клуба
Катэгорыя:Фехтавальшчыкі Беларусі Катэгорыя:Фехтавальшчыкі СССР Катэгорыя:Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года Катэгорыя:Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1964 года Катэгорыя:Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года Катэгорыя:Фехтавальшчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па фехтаванні Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1960 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1964 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па фехтаванні Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы фізічнай культуры БССР Катэгорыя:Трэнеры СССР Катэгорыя:Трэнеры Беларусі