Рамязы́. Сустракаецца таксама варыянт Рэмязы́ (, ) — аграгарадок (да 2011 г. вёскаРешение Ельского районного Совета депутатов от 31 января 2011 г. № 54 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Ельского района в агрогородки ) у Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рамязоўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 15 км у напрамку на захад ад горада Ельск, за 192 км ад Гомеля, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Ельск, на аўтамабільнай дарозе . Каля аграгарадка працякае рака Чэрцень.

Насельніцтва 2001 год — 510 жыхароў, 230 двароў.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты M-35-10. Выданне 1989 года. Стан мясцовасці на 1986 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Рамязоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ельскага раёна