Шарлота Перэлі (поўнае імя Анна Джэні Шарлота Нільсан; , , Швецыя), шведская і . У 1999 прадстаўляла Швецыю на конкурсе песні Еўрабачанне 1999. З песняй «Take Me to Your Heaven» (Вазьмі мяне ў свой рай) заняла першае месца і прынесла перамогу сваёй краіне.

Выйграла Melodifestivalen-2008 з песняй «Hero» і на Конкурсе песні Еўрабачанне 2008 ізноў прадстаўляла Швецыю.

Пасля перамогі на конкурсе Еўрабачанне 1999 Шарлота (тады яшчэ Нільсан) становіцца знакамітай. Яна выступае па ўсёй Еўропе і выпускае свой першы сольны альбом «Charlotte». У 2001 годзе выходзіць другі альбом, які ўключае ў сябе паспяховы сінгл «You Got Me Going Crazy». У 2003 годзе Шарлота становіцца вядучай першага паўфіналу Швецкага адбору на Еўрабачанне. У красавіку гэтага жа года яна прымае ўдзел у шведскай пастаноўцы «Ісус Хрыстос — Суперзорка». У верасні выходзіць сінгл «Broken Heart», а ў чэрвені 2004 з’яўляецца альбом «Gone Too Long».

Пасля ўдалага дэбюту яе запрашаюць правесці ўжо цалкам увесь нацыянальны адбор на Еўрабачанне 2004, а тэлеканал TV4 запрашае яе стварыць уласнае шоу. Яна арганізуе дзіцячую музычную перадачу «Super Troupers''». У маі 2007 года Шарлота прымае ўдзел у Nordic Preview Show''', абмяркоўваючы ўдзельнікаў Еўрабачання 2007 у якасці эксперта ад Швецыі. Яна ўжо была ў складзе экспертнай камісіі ў 2005 годзе.

Запісала пяць альбомаў сваіх песень, чатыры з іх увайшлі ў Топ-50 у Швецыі. Альбом «Gone too long» падняўся ў гэтым спісе найбольш высока (11 месца). Стала выступае на шведскім тэлебачанні з аглядам сучаснай шведскай эстраднай музыкі.

Шарлота замужам за італьянскім рэстаратарам Ніколай Інгросам, братам Эміліо Інгросам, які быў жанаты на яшчэ адной паспяховай шведскай спявачцы Перніле Вальгрэн. Нікола і Шарлота вырашылі сумесна змяніць сваё прозвішча на Перэлі. Яны жывуць у Стакгольме і ў іх двое сыноў.

Дыскаграфія

Альбомы 1999 — Charlotte» 2001 — «Miss Jealousy» 2004 — «Gone too long» 2006 — «I din röst» 2008 — «Hero» 2008 — «Rimfrostjul» 2012 — «The Girl» 2013 — «Min barndoms jul» 2017 — «Mitt liv»

Сінглы 1999 — «Take Me to Your Heaven», «I write you a lovesong» (Gone too long) 2000 — «Damn you» (Gone too long) 2001 — «You got me going crazy», «Miss Jealousy» (Miss Jealousy) 2003 — «Broken heart» (Gone too long) 2004 — «Million miles away» (Gone too long) 2006 — «I din röst», «Jag är tillbaka» (I din röst) 2008— «Hero» (Hero)

Спасылкі

Афіцыйны сайт Шарлоты Перэлі

Швецыя на конкурсе «Еўрабачанне 2008» на ESCKaz.com

Катэгорыя:Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2008 Катэгорыя:Поп-музыканты Швецыі