Новая Карма́ (, ) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Папаратнянскага сельсавета.
Планіровачна складаецца з прамалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, да якой з захаду далучаюцца дзве кароткія вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснавана ў другой палавіне XIX стагоддзя сялянамі суседніх вёсак на землях, купленых імі ў памешчыка. Паводле перапісу 1897 года — 12 двароў, 75 жыхароў, знаходзілася ў Якімаваслабодскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
У 1925 годзе — 36 двароў. У 1930 годзе арганiзаваны калгас «Чырвоная ніва», працавалі вятрак і кузня. У савецка-фінляндскую вайну 1939—1940 гадоў загінулі тры вяскоўцы. У 1940 годзе — 48 двароў, 253 жыхары. У Вялікую Айчынну вайну ў лістападзе 1943 года нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 36 двароў і загубілі 10 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 58 вяскоўцаў, памяць аб якіх увекавечвае скульптура воіна, пастаўленая ў цэнтры вёскі.
Паводле перапісу 1959 года — 183 жыхары.18 кастрычніка 1967 года да вёскі далучаны пасёлак РаботкаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 кастрычніка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 33 (1191).. У 1976 годзе да вёскі далучана вёска Восава Буда.
Сельскагаспадарчыя землі знаходзіліся ў складзе калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Папаратнае).
Насельніцтва
Вядомыя асобы А. П. Шабуняеў, Герой Сацыялістычнай Працы; І. П. Дзікун, заслужаны работнік гандлю БССР.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Папаратнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна