Стру́мень (, ) — былая вёска ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Кароцькаўскага сельсавета.

У 1924—1991 гадах цэнтр Струменскага сельсавета. Ліквідавана 30 снежня 2009 года.

Каля вёскі комплекс археалагічных помнікаў «Струмень».

Вядомыя асобы Аляксандр Мікалаевіч Курбацкі (нар. 1956) — беларускі спецыяліст у галіне інфарматыкі, вылічальнай тэхнікі і сістэм кіравання. Доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2001). Міхаіл Іванавіч Паплаўскі (нар. 1946) — беларускі палітык. Ігнацій Васілевіч Хадановіч (1916—?) — савецкі навуковец у галіне кармлення сельскагаспадарчых жывёл. Леў Сяргеевіч Хадановіч (1923—2007) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы.

Крыніцы

Спасылкі