Мардзві́н (, ) — вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Галубіцкага сельсавета.
Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Снядзінскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 .
Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Мардзвін — назва-этнонім ад імя народнасці мардваВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 241..
З іншага боку, у Перапісе войска ВКЛ 1528 г. згадваецца баярын з-пад Мерачы (Мяркіне) «Юхно Мордвиновичъ»Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 92.. У літоўскай антрапаніміі вядомыя іменныя асновы Mard- i Vin-Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 112, 162—163..
Насельніцтва
Вядомыя асобы Уладзімір Іванавіч Батан (нар. 1961) — беларускі палітык. Аляксандр Аляксандравіч Верамееў (нар. 1979) — беларускі дзяржаўны службовец.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Галубіцкі сельсавет (Петрыкаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Кеневічы