Азяра́ны (, ) — аграгарадок у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Азяранскага сельсавета.

Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца каля правага берага ракі Друць, у месцы ўпадзення ў яе ракі Зазер’е, за 36 км у напрамку на паўночны захад ад горада Рагачоў, за 155 км ад Гомеля.

Гісторыя У 1556 годзе належалі Кіеўскаму Пячэрскаму манастыру, яго ж уладаннем называюцца і ў 1593 годзеРГИА, ф. 823, оп. 3, д. 33, с. 11об..

У ХІХ стагоддзі сяло Азяраны было ў складзе Ціхініцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерніИсторическая информация о селе Озераны.

Насельніцтва 1994 год — 689 жыхароў, 289 двароў.

Гістарычныя і памятныя мясціны На паўночнай ускраіне аграгарадка, на ўзвышшы карэннага левага берага ракі Друць знаходзіцца гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур. — За 1 км на захад і 1,5 км на ўсход знаходзяцца курганныя могільнікі дрыгавічоў (XI—XII ст.). — Брацкая магіла (1943—1944) —

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-108. Выданне 1981 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Азяранскі сельсавет (Рагачоўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна