Сычма́н (, ) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўскага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 36 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі Магілёў—Жлобін), за 98 км ад Гомеля, паблізу ад аўтамабільнай дарогі Доўск—Слаўгарад.

Гісторыя У 1777 годзе ўзгадваецца як уласнасць братоў Казлоўскіх у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. У 19 стагоддзі вёска ў Доўскай воласці Рагачоўскага павета. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы дзейнічала крупарушка. У пачатку 20 стагоддзя дзейнічала школа, якой у 1920-х гадах быў выдзелены нацыяналізаваны будынак. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну ў лістападзе 1943 года нямецкія акупанты спалілі 7 двароў і забілі 10 жыхароў. 30 вяскоўцаў загінулі на фронце. У складзе эксперыментальнай базы «Доўск» (цэнтр — вёска Доўск).

Насельніцтва

Вядомыя асобы Сяргей Уладзіміравіч Краўцоў (нар. 1975) — беларускі палітык.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Доўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Рагачоўскага раёна