Ват (пазначэнне: Вт, W) — у сістэме СІ адзінка вымярэння магутнасці.

Адрозніваюць механічную, цеплавую і электрычную магутнасць: у механіцы 1 ват роўны магутнасці, пры якой за час 1 секунда здзяйсняецца работа 1 джоуль. 1 ват магутнасці цеплавога струменя эквівалентны механічнай магутнасці ў 1 ват. 1 ват актыўнай электрычнай магутнасці таксама эквівалентны механічнай магутнасці ў 1 ват і вызначаецца як магутнасць сталага электрычнага току у 1 ампер пры напрузе 1 вольт.

Адзінка названая ў гонар шатландска-ірландскага вынаходніка-механіка Джэймса Уата (Вата), стваральніка ўніверсальнай паравой машыны.

Кратныя і дзельныя адзінкі Найменні кратных і дзельных адінак утвараюць, дадаючы стандартныя прыстаўкі СІ да слова «ват»:

Катэгорыя:Адзінкі вымярэння Катэгорыя:Адзінкі вымярэння магутнасці