Рыека (, , , ) — горад у Харватыі, трэці па велічыні горад краіны пасля сталіцы — Заграба і Спліта. Знаходзіцца ў паўночнай частцы Далматыі побач з паўвостравам Істрыя. Насельніцтва 202 043 чалавек (2012). 80 % насельніцтва — харваты.

Агульныя звесткі

Горад ляжыць пры ўпадзенні рэчкі Рэчыны ў Рэчскі заліў, які з’яўляецца часткай заліва Кварнер Адрыятычнага мора. Гістарычна і аж па сённяшні дзень Рыека — найбуйнейшы харвацкі порт, як грузавы, так і пасажырскі. Асноўныя прыбыткі горада — парты, суднабудаванне і турызм.

Вядомыя асобы Славенка Дракуліч (нар. 1949) — пісьменніца і публіцыстка Іван Зайц (1832—1914) — кампазітар, дырыжор, педагог

Катэгорыя:Гарады Харватыі