Айцы Царквы (, ) — выдатныя пісьменнікі ранняга хрысціянства, якія ў сваіх творах закраналі пытанні хрысціянскай веры, маральнасці і Царкоўнага ладу. З IV ст. гэтым тэрмінам пачынаюць называць славутых настаўнікаў хрысціянскай старажытнасці. «Дэкрэт Геласія» (пачатак VI ст.), які памылкова прыпісваўся папу рымскаму Геласію I упершыню змяшчае спіс прававерных царкоўных пісьменнікаў, якія названыя тытулам «Айцы Царквы». Вывучэннем твораў Айцоў Царквы займаецца патралогія.

Умовы для прызнання «Айцом Царквы» Прававернасць навукі (doctrina orthodoxa). Маецца на ўвазе не адсутнасць памылак, але захоўванне еднасці з Царквой. Святасць жыцця (sanctitas vitae). Святасць у разуменні першых хрысціян, неабавязковае абвяшчэнне асобы святой Царквой. Старажытнасць (antiquitas). Прыналежнаць да часавага перыяду да смерці Ісідара з Севіліі на г.зв. Захадзе (636 год) і да Яна з Дамаска на г. зв. Усходзе (прыкладна 749 год). Прызнанне Царквой (approbatio Ecclesiae). Яўнае прызнанне неабавязковае, дастатковым з'яўляецца цытаванне ў афіцыйных дакументах.

Тэрыторыя дзейнасці Айцоў Царквы Айцы Царквы дзейнічалі на тэрыторыі Рымскай імперыі. Прыняты падзел Айцоў на усходніх і заходніх. Гэты падзел адпавядае падзелу імперыі на усходнюю і заходнюю часткі. Да г. зв. «Захаду» належаць Айцы рымскага і карфагенскага асяроддзяў, а да «Усходу» — Айцы Малой Азіі, Грэцыі, Палестыны і Сірыі, Егіпта, Антыёхіі і прылеглых земляў.

Айцы Царквы — Дактары Каталіцкага Касцёла Некаторым Айцам Царквы, якія адыгралі вельмі вялікую ролю ў жыцці ранняй Царквы, Каталіцкі Касцёл надае тытул Дактароў (Настаўнікаў) Касцёла. Гэты тытул даецца значным, прызнаным святымі, тэолагам. Вось спіс Айцоў Царквы, якія з'яўляюцца дактарамі Касцёла:

ЗахадУсход Гіляр з Пуацье Амвросій Медыяланскі Еранім Стрыдонскі Аўгусцін Аўрэлій Пётр Хрызалог Леон Вялікі Грыгорый Вялікі Ісідор Севільскі Афанасій Вялікі Яўфрэм (Ефрэм) Сірыйскі Васіль Вялікі Кірыл Ерусалімскі Грыгорый з Наз'янза Іаан Златавуст (Хрызастом) Кірыл Александрыйскі Іаан Дамаскін

Гл. таксама Патрыстыка Патралогія Багаслоўе

Спасылкі Patrology — Myriobiblos, the e-text Library of the Chrurch of Greece Early Church Fathers