Задар (, ) — горад у Харватыі. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы ўзбярэжжа Адрыятыкі, сталіца правінцыі Задар. Насельніцтва 69 556 чал. (2001).

Агульныя звесткі

Горад размешчаны па берагах густа парэзанага бухтамі Адрыятычнага ўзбярэжжа. Стары горад Задара, мелы вялікую культурна-гістарычную каштоўнасць, знаходзіцца ў межах рымскага горада.

Насельніцтва горада занята ў турыстычным сэрвісе, гандлю, харчовай прамысловасці, рыбалоўстве, машынабудаванні, караблебудаванні.

Задарскі Універсітэт быў заснаваны ў 1396 г. і з’яўляецца адным з найстарэйшых у Харватыі.

У непасрэднай блізкасці ад горада размешчаныя тры нацыянальных парка — Карнаты, Пакленіца і Паўночны Велебіт.

Славутасці Царква святога Даната Кафедральны сабор Народная плошча

Спасылкі Турыстычны партал Задара

Катэгорыя:Гарады Харватыі Катэгорыя:Славутасці Харватыі