По́сальч (, ) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беняконскага сельсавета. Стаіць на левым беразе ракі Солча, на мяжы з Літвой, на іншым беразе літоўская частка паселішча.
Гісторыя У 1565 годзе вёска ў складзе маёнтка Гайцюнішкі, уладанне Л. Ленскага. У 1566 годзе сяло ў Эйшышскай воласці, дзяржаўная ўласнасць. У 1567 годзе маёнтак у Лідскім павеце ВКЛ, уласнасць Лідскіх зямян, якія ставілі ў войска па адным кані (усіх 6). У 1717 годзе ўласнасць Сцецкага.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі. У XIX ст. вёска ў Беняконскай воласці Лідскага павета. У 1857 годзе ўдаснасць Длускага і Стацкевіча, 27 рэвізскіх душ. У 1886 годзе меліся вадзяны млын, сукнавалка. У 1897 годзе 11 двароў, 58 жыхароў.
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года да восені 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі, уключалася ў Обер-Ост. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 28.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. Пазней пад кантролем войскаў Літвы, увосень 1920 года тэрыторыю заняла аператыўная група «Беняконі» пад камандаваннем Люцыяна Жалігоўскага. З 1922 года Посальч як частка Сярэдняй Літвы трапіла ў склад Польскай Рэспублікі. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь.
У верасні 1939 года тэрыторыя занята савецкімі войскамі і ў лістападзе далучана да Беларускай ССР. У 1940 годзе ў в. Вялікая Посальч 40 двароў, 172 жыхары, у в. Малая Посальч 22 двары, 117 жыхароў; зарэчная частка Посальчы перададзена Літве.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Беняконскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна