Ра́цічы (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Падлабенскага сельсавета.
Назва З-пад Маладзечна фіксавалася прозвішча Раць (Гарадзілава)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-P9PG-S?i=629&cat=1107507&lang=ru. З-пад Слоніма было Ратhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BZ-BJDH?i=989&cat=2356543, з Быстрыцы - Ратовічhttps://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-L3VN-Q?i=773&cat=1565134, з Індуры - Ратэйкаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-JYRG?i=646&cat=834219. Ёсць літоўскія Ratas, Ratelishttps://pavardes.lki.lt/?pv=0c5121192154e6fd86564ff332a1260c, латышскае Rātshttps://uzvardi.lv/surname/618330. Аснова Rat- выкарыстоўвалася ў старажытных балцкіх двухасноўных імёнах.Алесь Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. М., 2025. С. 29, 32.
Геаграфія Знаходзіцца за 15 км у напрамку на паўночны захад ад горада Гродна, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Гродна, на аўтамабільнай дарозе Гродна — Сапоцкін.
Гісторыя У 1954—1959 гадах цэнтр Рачыцкага сельсавета. Да 1966 года вёска ў складзе Навумавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).. З 1966 года ў складзе Гінавіцкага сельсавета (з 1985 года Раціцкі сельсавет), у 1985—2002 гадах цэнтр сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 100 О решении вопросов административно-территориального устройства Гродненского района.
Здарэнне ў школе ў Рацічах адбылося 11 лютага 2016 года, 42 школьнікі з атручваннем невядомым рэчывам былі шпіталізаваныя, з іх 4 — у рэанімацыю.
Насельніцтва 2001 год — 492 жыхары, 187 двароў. 2018 год — 512 жыхароў. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Падлабенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна