Спартак Аруцюнян (нар. , ) — беларускі і армянскі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Егвард Капанскага раёна Армянскай ССР. Вучыўся ў мастацкай школе, у студыі Марата Нурынджаняна, Капанскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. З 1980 года працаваў у Мінскім мастацкім камбінацеПерсанальны сайт мастака.

Выстаўкі Выстаўкі мастака адбываюцца ў Беларусі, Арменіі, Германіі, Польшчы і ў іншых краінах.

З 1994 па 2004 адбыліся персанальныя выстаўкі ў гарадах Германіі: у Берліне, Лейпцыгу, Гюстрафе, Таргау. Карціны і скульптура захоўваюцца ў Нацыянальнай галерэі Нагорнага Карабаха, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, галерэі імя Г. Х. Вашчанкі ў Гомелі, галерэі «Традыцыя» Светлагорска. Творы таксама знаходзяцца ў многіх прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Еўропе, ЗША, Ізраілі і інш.

Спасылкі Творы Спартака Аруцюняна

Катэгорыя:Мастакі Беларусі