«Сімпсаны» () — амерыканскі мультыплікацыйны сіткам, створаны Мэтам Грэйнінгам для Fox Broadcasting Company. Самы доўгі мультсерыял у гісторыі амерыканскага тэлебачання (сезонаў: , серый: ).

Гісторыя Упершыню сям’я Сімпсаны былі паказаныя ў «Шоу Трэйсі Ульман» 19 красавіка 1987 года. Пасля гэтага з’явіўся легендарны серыял, які дэбютаваў 17 снежня 1989 года на канале FOX. Выпускаецца «Gracie Films» для кінакампаніі «20th Century Fox».

Гэта насычанае сатырай (у тым ліку сацыяльнай) шоу высмейвае шматлікія клішэ і стэрэатыпы, у прыватнасці — стыль жыцця «сярэднестатыстычнага амерыканца», асаблівасці сусветных культур у цэлым, знакамітасцей і нават само тэлебачанне і тэлеканал «Fox»; не саромеецца закранаць такія слізкія тэмы, як палітыка і рэлігія: у прыватнасці, абмяркоўваліся такія тэмы, як аднаполыя шлюбы, змаганне дарвіністаў і крэацыяністаў, вайна ў Іраку.

Часопіс Time у 1998 годзе назваў «Сімпсанаў» найлепшым тэлевізійным серыялам XX ст.. Аднак некаторыя крытыкі і прыхільнікі сцвярджаюць, што пасля столькіх гадоў паказу Сімпсаны ўжо губляюць сваю сацыяльную значнасць і пачуццё гумару. 27 ліпеня 2007 года ў ЗША прайшла прэм’ера паўнаметражнага мультфільма з героямі серыяла, «The Simpsons Movie».

Персанажы Гамер Сімпсан Мардж Сімпсан Барт Сімпсан Ліза Сімпсан Мэгі Сімпсан і іншыя.

Гл. таксама Футурама Расчараванне South Park

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Мультсерыялы 1989 года