Касо́ўшчына. Сустракаецца таксама варыянт Касо́ўшчызна (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубровенскага сельсавета.

Назва У гэтым рэгіёне фіксаваліся воранаўскае прозвішча Касоўскі, жалудоцкае Касовіч.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9B8-MSYL-D?i=660&cat=2325460

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-L924-2Q?i=358&cat=2325460 Ёсць літоўскае Kasaitis, латышскія Kass, Kāsis.https://pavardes.lki.lt/?pv=6f32af7a15ceddde126336207a6fca6a

https://uzvardi.lv/surname/685782

https://uzvardi.lv/surname/830038 Аснова Kas- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 101..

З іншага боку, В. Жучкевіч звязваў назвы тыпу Косіна, Косаўка са словамі каса, касыВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 178..

Гісторыя

Фальварак і вёска Косаўшчына згадваюцца ў вопісе парафій Лідскага дэканата 1784 годаpawet.net, уласнасць Юзафа Мікалая Нарбута, харунжага лідскага.

Да 21 лютага 2023 года вёска ўваходзіла ў склад Бердаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области.

Насельніцтва

Славутасці За 1,5 км на захад ад вёскі, каля дарогі ў в. Калдобы размешчаны курганны могільнік. Налічвае 13 круглых насыпаў дыяметрам 6—14 м, вышынёй 0,5 — 1,2 м. Каля падножжа асобных курганоў прасочваюцца аплыўшыя раўкі. Месцамі на паверхні насыпаў маюцца каменныя вымасткі. Амаль усе насыпы абкладзены камянямі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Дубровенскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна