Пе́скі. Сустракаецца таксама варыянт Пяскі́ (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.

Геаграфія На захад ад вёскі размяшчаецца Мінойцкае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу, 2 лінзападобныя паклады звязаны з камавымі адкладамі сожскага зледзянення. На поўдзень ад вёскі цячэ рака Дзітва, на ўсход — Лідзея.

Гісторыя У канцы XVIII стагоддзя згадваецца мост і грэбля на рацэ Дзітва па дарозе з Беліцы да Ліды, вёска і мясцовая карчма пад назвай Пескіpawet.net.

З 1795 г. вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы.

З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Да 30 жніўня 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Ганчарскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1..

Насельніцтва

Вядомыя асобы Віктар Францавіч Пранюк (нар. 1973) — беларускі настаўнік і дзяржаўны дзеяч.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Траццякоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна