Арцё́м Мікала́евіч Парахо́ўскі (6 кастрычніка 1987, Мінск, БССР) — беларускі баскетбаліст, ігрок зборнай Беларусі. Выступае на пазіцыі цэнтравога.
Кар’ера Нарадзіўся ў сям’і спартыўных трэнераў, у дзяцінстве займаўся футболам. З-за росту ў 16-гадовым узросце перайшоў у баскетбол. Дзякуючы выступу на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы быў заўважаны памочнікам трэнера Бінгемтанскага ўніверсітэта Алі Тонам і запрошаны ў юніёрскі каледж у ЗША.
Паступіў у каледж Паўднёвага Айдаха, адначасна вывучаючы англійскую мову. Тут згуляў у 63 гульнях з паказчыкам 10,1 пункт, 6,4 падборы за гульню. Уваслед за Алі Тонам перайшоў у Рэдфардскі ўніверсітэт, у камандзе якога правёў два сезоны. У 2008—2009 паказаў вынікі 16,2 пункты, 11,2 падборы і 1,5 блокі за гульню, а ў фінале Вялікай паўднёвай канферэнцыі набраў 26 пунктаў і здзейсніў 18 падбораў, чым зрабіў свой клуб чэмпіёнам. У сакавіку 2009 яго прызналі іграком года Вялікай паўднёвай канферэнцыі.
У наступным сезоне Парахоўскі набіраў у сярэднім 21,4 пункты, 13,4 падборы і 2,1 блок-шоты за гульню. За два сезоны ў Рэдфардзе Арцём Парахоўскі набраў 1195 пунктаў, 783 падборы і 115 блок-шотаў, двойчы быў прызнаны іграком канферэнцыі.
Нягледзячы на свае поспехі, ігрок, аднак, так і не быў задрафтаваны клубамі НБА. Пасля кароткага выступу за «Бостан Сэлтыкс» у Летняй лізе 20 жніўня 2010 ён заключыў кантракт з латвійскім клубам «ВЭФ Рыга», з якім стаў чэмпіёнам краіны. Пазней Арцём Парахоўскі выступаў за кіеўскі «Будзівельнік», турэцкі «Алін» (Эдырнэ) і ізраільскі «Хапаэль» (Іерусалім).
24 чэрвеня 2014 перайшоў у расійскі «Ніжні Ноўгарад» і ўжо ў дэбютным сезоне паказаў высокую выніковасць: 14,3 ачкі і 7,3 падбоы за гульню ў чэмпіянаце Адзінай лігі. Таксама Парахоўскі праявіў сябе ў матчах Еўралігі, разам з партнёрамі вывеўшы клуб у топ-16 самага прэстыжнага еўрапейскага турніру. Улетку 2015 года беларус перайшоў у казанскі УНIКС, заключыўшы аднагадовы кантракт з магчымасцю яго падаўжэння яшчэ на адзін сезон. За кароткі перыяд баскетбаліст стаў адным з лідараў казанскага клуба, згуляўшы важкую ролю ў заваёве УНIКСам срэбных медалёў па выніках сезону 2015/16. Гэта дазволіла камандзе атрымаць пуцёўку ў Еўралігу-2016/17. У 29 матчах рэгулярнага сезону Еўралігі сярэднія паказчыкі А. Парахоўскага — 11,3 ачкі і 5,1 падбораў. У ліпені 2017 Арцём Парахоўскі пакінуў казанскі клуб.
Узнагароды
Індывідуальныя Найкаштоўнейшы ігрок Балтыйскай баскетбольнай лігі («ВЭФ Рыга») 2010—2011 Баскетбаліст года Беларусі-2014, 2015, 2016. Лепшы ігрок канферэнцыі «Big South» 2009, 2010.
Спасылкі Профіль на Sport-Reference Профіль на Euro Cup basketball Профіль на ESPN Профіль у «Серыі А» Профіль на TBLStat
Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі «Віталюр-РДВАР» Мінск Катэгорыя:Ігракі ВЭФ Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Ніжняга Ноўгарада» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі УНІКС Казань Катэгорыя:Ігракі «Шлёнска» Уроцлаў (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Будзівельніка» Кіеў (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Эскішэхіра» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Хапаэля» Іерусалім Катэгорыя:Ігракі «Макабі» Тэль-Авіў Катэгорыя:Ігракі «Рытаса» Вільнюс Катэгорыя:Ігракі «Партызана» Бялград (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі СІГ Страсбур Катэгорыя:Ігракі «Андоры» (баскетбол) Катэгорыя:Ігракі «Пармы» Перм Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20