Старасцень прырэчны — у крыніцы пад назвай (Senecio nemorensis), старасцень рачны — кветкавая расліна роду сямейства .
Апісанне Шматгадовая травяністая расліна з прамым, густа аблісцелым, у верхняй частцы крыху галінастым, рабрыстым сцяблом вышынёй 100—120 см і паўзучым або ўзыходным карэнішчам. Лісце сядзячае, цэльнае, вострае, да асновы клінападобна звужанае, па краях пільчата-зубчастае і каротка-раснічастае, даўжынёй 12—20 см і шырынёй 1,5—4 см. Абгортка двухрадная, кароткаваласістая, з 3—5 лінейнымі знешнімі і 6—12 ланцэтападобнымі, на верхавінцы раснічастымі, з чорнымі плямамі, унутранымі лісцікамі. Язычковыя кветкі (6—8) ярка-жоўтыя, сабраны ў шматлікія кошыкі, якія ўтвараюць шчыткападобнае суквецце. Плод — голая рабрыстая сямянка.
Пашырэнне Еўразійскі нізінна-рачны рэліктавы від. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: вербнякі і зараснікі іншых хмызнякоў па берагах рэк, поймавых лугоў і ўскрайках балот.
Асаблівасці біялогіі Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Выкарыстанне Дэкаратыўная і меданосная расліна.
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5.
Катэгорыя:Старасцень Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Травы