Ян Цігараў (нар. , , Прыморскі край, СССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2005—2014).

Клубная кар’ера

«Дынама» Цігараў пачаў займацца футболам у ДЮСШ горада Жодзіна. У 2001 годзе выступаў за мінскае «Дынама-2». За асноўную каманду «Дынама» гуляў з 2002 па 2006 гады. За гэты час выйграў з мінскім клубам залатыя медалі чэмпіянату Беларусі, а таксама стаў уладальнікам Кубка краіны, усяго згуляў за клуб 142 матчы ў розных турнірах.

«Металург» У 2007 годзе перайшоў у запарожскі «Металург», за які згуляў больш за 100 матчаў. Адзіны гол за клуб забіў 2 жніўня 2009 года ў браму «Ільічоўца». У пачатку 2011 года ў СМІ з’явілася інфармацыя аб цікавасці да футбаліста маскоўскага «Дынама» і нямецкага «Гановера».

«Том» 2 сакавіка 2011 года футбольны клуб «Том» дасягнуў прынцыповай дамоўленасці аб пераходзе футбаліста, і на наступны дзень Цігараў падпісаў кантракт з томскім клубам тэрмінам на 2,5 гады. Сума трансферу склала 300 тысяч еўра. Дэбют футбаліста ў чэмпіянаце Расіі адбыўся 14 сакавіка 2011 года, калі «Том» на выездзе саступіла ніжагародскай «Волзе» з лікам 0:2. На старце чэмпіянату Расіі 2011/12 стаў найлепшым футбалістам лігі па колькасці выйграных адзінаборстваў і ўдалых адбораў мяча, аднак у матчы 12 тура з маскоўскім «Лакаматывам» атрымаў сур’ёзную траўму: абследаванне выявіла разрыў унутранага меніска, пярэдняй крыжападобнай і бакавой звязак правага каленнага сустава. Такім чынам, футбаліст выбыў са строю як мінімум на паўгода.

«Лакаматыў» 29 снежня 2011 года на правах свабоднага агента заключыў кантракт з маскоўскім «Лакаматывам» тэрмінам на 3,5 гады. У «Лакаматыве» гуляў нерэгулярна, часцяком выбываў з-за траўм. Сезон 2014/15 прапусціў амаль поўнасцю, бліжэй да заканчэння сезона аднавіўся ад траўмы, але не здолеў вытрымаць канкурэнцыі за месца ў складзе. У выніку, улетку 2015 года па заканчэнні кантракта кіраўніцтва маскоўскага клуба вырашыла яго не падаўжаць.

Вяртанне ў «Дынама» Пасля зыходу з «Лакаматыва» некаторы час трэніраваўся з «Мінскам», з галоўным трэнерам якога Андрэем Пышнікам працаваў у маладым узросце ў «Дынама». 22 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». З-за траўм і працяглага часу вяртання кандыцый рэдка з’яўляўся ў складзе дынамаўцаў у сезоне 2015. У пачатку сезона 2016 вярнуўся на поле, але ў красавіку зноў атрымаў пашкоджанне. 10 чэрвеня Цігараў па пагадненні бакоў за месяц да заканчэння кантракта пакінуў «Дынама» і неўзабаве прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера З 2004 па 2006 гады гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У галоўнай зборнай краіны дэбютаваў 12 лістапада 2005 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі. 15 кастрычніка 2013 года забіў адзіны гол за зборную, калі ўдарам здалёк паразіў браму зборнай Японіі ў таварыскім матчы, тым самым прынёс беларусам перамогу з лікам 1:0.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2004 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2005, 2006, 2015 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2003 Уладальнік Кубка Беларусі: 2003 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (3): 2004, 2005, 2006 Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі: 2013/14 Уладальнік Кубка Расіі: 2015

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Том Томск Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Масква Катэгорыя:Ігракі ў пляжны футбол Беларусі Катэгорыя:Ігракі БАТЭ (пляжны футбол)